Развіццё ў Беларусі рэабілітацыйных паслуг пад запыты бацькоў дзяцей-інвалідаў разгледзелі ва ўрадзе
Фота з архіва 18 лістапада, Мінск . Напрамкі далейшага ўдасканалення аказання дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і асобам з інваліднасцю з акцэнтам на яе комплекснасць і павышэнне эфектыўнасці міжведамаснага ўзаемадзення разгледзелі ва ўрадзе на пасяджэнні Рэспубліканскага міжведамаснага савета па правах інвалідаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Пасяджэнне прайшло пад старшынствам намесніка прэм’ер-міністра Наталлі Пяткевіч. Да ўдзелу таксама былі запрошаны кіраўнікі і адказныя работнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый.
Узнімалася пытанне ўдасканалення сістэмы комплекснага суправаджэння дзяцей з расстройствамі аўтыстычнага спектра і выніках рэалізацыі пілотнага праекта па рабоце з дзецьмі з РАС і іншымі расстройствамі паводзін на базе Цэнтра сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі дзяцей-інвалідаў і інвалідаў «РАСТОК». Таксама ў цэнтры ўвагі была дзейнасць цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі як ключавога звяна ў сістэме спецыяльнай адукацыі.
Акрамя таго, разгледжаны пытанні развіцця рэабілітацыйных паслуг пад рэальныя запыты бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.






