БелАЭС выпрацавала больш за 68 млрд кВт.гадз электраэнергіі
Фота з архіва Навіны сюжэта «Беларуская АЭС найноўшага пакалення 3+» БелАЭС дае магчымасць скарачаць выкіды парніковых газаў на 7 млн т — намеснік міністра энергетыкі На якім этапе перагаворы з «Расатамам» па трэцім энергаблоку БелАЭС, расказалі ў Мінэнерга 16 кастрычніка, Мінск . Аб’ём вытворчасці электрычнай энергіі на БелАЭС ужо склаў больш як 68 млрд кВт.гадз. Гэта дазволіла сэканоміць каля 18 млрд куб.м прыроднага газу, а таксама забяспечыць задавальненне попыту на электрычную энергію ў краіне. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч на сесіі «Устойлівасць як адказ на геапалітычныя шокі» ў час Расійскага энергетычнага тыдня,
«БелАЭС цяпер на 40% забяспечвае задавальненне патрэбнасцей нашай краіны ў электрычнай энергіі. Падзеі апошніх гадоў яшчэ раз пацвярджаюць правільнасць і паслядоўнасць нашых рашэнняў у энергетыцы. Каб забяспечыць надзейнасць энергазабеспячэння, работу трэба выбудоўваць на гады наперад. Яна павінна грунтавацца на выбудоўванні доўгатэрміновых дамоўленасцей з партнёрамі, фарміраванні неабходнага рэзерву генерыруючых магутнасцей і мадэрнізацыі энергетычнай інфраструктуры», — сказаў Віктар Каранкевіч.
Ён адзначыў, што ўвод у эксплуатацыю Беларускай атамнай электрастанцыі дазволіў значна павысіць устойлівасць энергасістэмы краіны і гарманічна дапоўніць газавую генерацыю. «Праект, які рэалізаваны сумесна з нашым генеральным стратэгічным партнёрам — дзяржкарпарацыяй «Расатам» — дазволіў атрымаць надзейную энергакрыніцу для забеспячэння базавых нагрузак і далейшага задавальнення ўзрастаючага попыту на электрычную энергію», — адзначыў віцэ-прэм’ер.
У бягучай пяцігодцы плануецца мадэрнізацыя дзеючых генерыруючых магутнасцей, далейшае развіццё аднаўляльных крыніц энергіі і аб’ектаў, якія працуюць на мясцовых відах паліва, з мэтай павышэння долі выкарыстання мясцовых відаў паліва ў агульным энергабалансе. «У перспектыве з мэтай задавальнення ўзрастаючага попыту на электрычную энергію, які мае ўстойлівы характар, мы плануем далейшае развіццё атамнай энергетыкі. У лістападзе мінулага года прынята рашэнне аб прапрацоўцы пытання збудавання трэцяга энергаблока. Таксама вывучаецца магчымасць у доўгатэрміновай перспектыве будаўніцтва другой атамнай электрастанцыі», — дадаў Віктар Каранкевіч.
«Такім чынам, існуючая структура генерыруючых магутнасцей дае магчымасць забяспечыць надзейнае бесперабойнае забеспячэнне спажыўцоў нашай краіны энергарэсурсамі ў запатрабаваных аб’ёмах і з’яўляецца асновай для забеспячэння энергетычнай бяспекі нашай дзяржавы», — сказаў на заканчэнне віцэ-прэм’ер.




