Урачыстасці ў Будславе: самаму маленькаму пілігрыму — усяго 26 дзён
3 ліпеня, Будслаў . У Будслаў на ўрачыстасці прыбылі мінімум 2680 пілігрымаў. Гэта людзі, якія прыйшлі ў Нацыянальны санктуарый да абраза Будслаўскай Божай Маці ў асноўным пяшком, пераадолеўшы дзясяткі кіламетраў. Такая інфармацыя агучана па выніку святой службы для пілігрымаў,
«У 35-ы год аднаўлення касцёла ў Беларусі, аддаючы Богу славу, давяраючы Марыі, застаючыся вернымі касцёлу, пераадолеўшы 2717 км, у Будслаў прыбылі 2680 пілігрымаў», — агучылі пасля службы.
Цікава, што самаму маленькаму пілігрыму — усяго 26 дзён. Яго прынеслі бацькі, якія ішлі ў складзе пяцідзённай пілігрымкі (усяго 379 чалавек, 123 км) з Мінска.
Пілігрымы ва ўзросце ад 0 да 78 гадоў (205 чалавек) прайшлі за тры дні адлегласць 60 км ад Глыбокага да Будслава.
Многія ішлі ў Нацыянальны санктуарый цэлымі сем’ямі. Напрыклад, у адной з груп было 114 сем’яў, у якіх выхоўваюцца 150 дзяцей. А ўсяго ў ёй ішлі 325 чалавек, пераадолеўшы за адзін дзень 15 км па маршруце Пузыры — Будслаў.
33-і раз у складзе 340 чалавек пяць дзён, прайшоўшы 125 км, прыйшлі пілігрымы з Маладзечна, а 31-ы раз — 115 чалавек, пераадолеўшы за дзевяць дзён 293 км, прыйшлі вернікі з Баранавіч.
Больш за сотню чалавек ішлі пяць дзён адлегласць 133 км з Полацка. Гэта пілігрымка адбылася ўжо 28-ы раз.
Самая «мужная» пілігрымка ўключала ўсяго два чалавекі (бацьку і сына) — за тры дні яны прайшлі 185 км са Стоўбцаў да Будслава.
Першая пілігрымка на монаколах, а гэта 15 чалавек, рухалася адзін дзень па маршруце Даўгінава — Будслаў. 
У гэтым годзе Будслаўскі фэст праходзіць 2-4 ліпеня і з’яўляецца цэнтрам прыцягнення паломнікаў з усёй Беларусі.
Фота Таццяны Матусевіч






