Грамадства

Пачала работу электронная чарга для падачы дакументаў у ВНУ

Фота з архіва 6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА    /. Пачала работу электронная чарга для падачы дакументаў у прыёмныя камісіі ўстаноў вышэйшай адукацыі. Аб гэтым журналістам паведаміла кансультант упраўлення вышэйшай адукацыі галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Наталля Жытнікава,

Абітурыенты праз асабісты кабінет удзельніка ЦТ/ЦЭ на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў могуць забраніраваць дату і час падачы дакументаў у ВНУ. «Гэта магчымасць будзе даступна для навучэнцаў, якія прайшлі ЦЭ/ЦТ у 2025 і 2026 годзе. Пакрокавая інструкцыя для абітурыентаў размешчана на сайце Міністэрства адукацыі і РІКВ. Пры гэтым неабходнасць папярэдняга запісу не з’яўляецца абавязковай. Абітурыенты, як і раней, могуць у парадку жывой чаргі падаць дакументы ў прыёмную камісію», — расказала Наталля Жытнікава.

Яна адзначыла, што сістэма прызначана для стварэння больш камфортных умоў для абітурыентаў пры падачы дакументаў, а таксама для каардынацыі работы прыёмных камісій ВНУ. «Абітурыенты заходзяць у свой кабінет і выбіраюць ВНУ, час, факультэт, спецыяльнасць, дату і час падачы дакументаў. Пры паспяховым завяршэнні рэгістрацыі ў асабістым кабінеце з’явіцца электронны талон, які можна раздрукаваць, таксама на тэлефон прыйдзе СМС-апавяшчэнне. З гэтым талонам абітурыент прыходзіць у прыёмную камісію», — праінфармавала кансультант упраўлення.

У выпадку, калі ў абітурыента зменяцца планы, ён зможа адмяніць свой дзеючы талон і перарэгістравацца на больш зручны для яго час. Зрабіць гэта можна таксама на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.

Электронная чарга працуе ўжо другі год, у мінулым годзе сэрвісам скарысталіся 15 тыс. абітурыентаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»