Грамадства

Да +20°С, але з кароткачасовымі дажджамі. Якім надвор’е будзе сёння 

6 верасня, Мінск . Сёння днём па паўднёвым захадзе Беларусі ў многіх раёнах чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 м/с. Аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца воблачнае надвор’е з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні парывісты, месцамі — а днём па паўднёвым захадзе ў многіх раёнах — моцны парывісты.

Тэмпература паветра днём складзе 15-20 градусаў цяпла.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»