У Беларусі за 10 месяцаў пабудавана 30,6 тыс. новых кватэр
Фота з архіва 19 лістапада, Мінск . У студзені-кастрычніку арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 30,6 тыс. новых кватэр, уведзена ў эксплуатацыю больш за 3 млн кв.м агульнай плошчы жылля. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Белстаце.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 890 тыс. кв.м, або 29,7% ад агульнага аб’ёму.
Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 367,7 тыс. кв.м. У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 1 173,8 тыс. кв.м жылля, або 39,1% ад агульнага ўводу па рэспубліцы.
Каля 54% – індывідуальныя жылыя дамы (больш за 1,6 млн кв.м).
Больш за ўсё жылля пабудавана ў Мінскай вобласці — 892,3 тыс. кв.м. У Брэсцкай вобласці ўведзена 442,4 тыс. кв.м, Магілёўскай — 358,1 тыс. кв.м, Мінску — 358 тыс. кв.м, Гомельскай вобласці — 340,7 тыс. кв.м, Гродзенскай — 334,8 тыс. кв.м, Віцебскай — 274,5 тыс. кв.м.






