Грамадства

У Беларусі стартавала дабрачынная кампанія «Ваша дапамога» 

Фота з архіва 1 кастрычніка, Мінск . У Дзень пажылых людзей стартавала дабрачынная кампанія «Ваша дапамога». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Беларускім Чырвоным Крыжы.

З 1 кастрычніка па 13 лістапада ўсе сілы валанцёраў арганізацыі будуць накіраваны на падтрымку адзінокіх пажылых і састарэлых, людзей з інваліднасцю і падапечных службы міласэрнасці Беларускага Чырвонага Крыжа. Падапечным акажуць гуманітарную падтрымку, дапамогуць з дамашнімі справамі, правядуць навучальныя трэнінгі па доглядзе і актыўным даўгалецці.

Кожны неабыякавы можа падтрымаць кампанію і зрабіць ахвяраванне. У арганізацыі растлумачылі, што сабраная сума ператворыцца ў неабходныя сродкі рэабілітацыі, гігіены і прадуктовыя наборы для людзей сярэбранага ўзросту.

У мінулым годзе дзякуючы кампаніі дапамогу атрымалі 17182 чалавекі. Яна аб’яднала 4787 валанцёраў, з іх 1206 — старэйшыя за 60 гадоў.

«Дзень пажылых людзей — гэта не проста дата ў календары, а важная нагода ўспомніць аб тых, хто прысвяціў жыццё нашай краіне, ствараў будучыню для дзяцей і ўнукаў, а сёння сам мае патрэбу ў нашай абароне і цяпле», — адзначылі ў арганізацыі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»