Платошкін: інцыдэнты з дронамі ў краінах Балтыі і правакацыі вакол Беларусі нацэлены на пашырэнне канфлікту
Мікалай Платошкін. Скрыншот відэа Навіны сюжэта «Праект «У тэме» на YouTube-канале БЕЛТА » Абсалютна беспрынцыпны вораг. Эксперт пра атаку дрона УСУ па аўтобусе з беларускім дзецьмі «Эфектная карцінка для заходніх спонсараў». Палітолаг пракаменціраваў масіраваныя дронавыя атакі УСУ 24 чэрвеня, Мінск . Інцыдэнты з дронамі ў краінах Балтыі і правакацыі вакол Беларусі нацэлены на пашырэнне ўкраінскага канфлікту. Такое меркаванне ў праекце БЕЛТА «У тэме» выказаў доктар гістарычных навук, палітолаг Мікалай Платошкін.
«Усе гэтыя інцыдэнты могуць прывесці да моцнага пашырэння канфлікту. І тыя бакі, якія на гэтым іграюць, яны гэтага і хочуць», — адзначыў Мікалай Платошкін.
Палітолаг таксама не стаў выключаць, што празаходнія сілы спрабуюць уцягнуць Беларусь ва ўзброены канфлікт у надзеі, што гэта ўнясе раскол у беларускае грамадства, выкліча пратэсты, і такім чынам яны змогуць адыграцца за няўдалую спробу дзяржаўнага перавароту ў 2020 годзе.
«Калі нехта ўчыніў правакацыю і мы на яе паддаліся, значыць, той, хто яе ўчыніў, перамог, — лічыць гісторык. — Я думаю, Беларусь будзе дзейнічаць правільна».






