Грамадства

Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ў ноч на 4 чэрвеня

Фота з архіва 31 мая, Мінск . Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ў ноч на 4 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.

4 чэрвеня з 0.50 да 6.30 цэнтр будзе праводзіць планавыя тэхналагічныя работы на абсталяванні сеткі перадачы даных. У гэты прамежак часу магчымы кароткатэрміновыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных грошай, устройстваў самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да апаратна-праграмнага комплексу цэнтра.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр просіць прабачэння за нязручнасці.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»