Грамадства

«Аграрыі не спасавалі, выкарыстоўвалі кожную мінуту». Сергяенка пра ўборачную кампанію ў Віцебскай вобласці 

17 кастрычніка, Мёры . Аграрыі Віцебскай вобласці не спасавалі ў складаных умовах надвор’я, убіралі ўраджай, выкарыстоўваючы кожную мінуту. Аб гэтым сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка на абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі» ў Мёрах,

Віцебская вобласць завяршае цыкл «Дажынак» — традыцыйнага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі, які нарадзіўся па ініцыятыве Прэзідэнта 30 гадоў таму.

Сёння людзі ўбачылі, як змянілася аблічча раённага цэнтра, і ў гэтым таксама сэнс «Дажынак». «Але, напэўна, самае галоўнае — гэта магчымасць падвесці папярэднія вынікі ўборкі ўраджаю, сказаць добрыя словы ўсім, хто жыве на гэтай зямлі, уносіць свой уклад — кіраўнікам раёнаў, гаспадарак, спецыялістам, камбайнерам, механізатарам. Віцебская вобласць сёлета захавала пэўную дынаміку, дасягнуты мільён тон збожжа разам з рапам і часткова кукурузай, хоць уборка яшчэ прадаўжаецца. Крыху вышэйшая ўраджайнасць бульбы і, паводле папярэдніх даных, кукурузы. Небывалы ўраджай для Віцебскай вобласці. Вядома ж, за гэтым стаіць праца людзей», — сказаў Ігар Сергяенка.

/Будзе дапоўнена/.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»