У Беларусі сфарміраваны план дзяржаўнай стандартызацыі на 2027 год
Фота з архіва 12 кастрычніка, Мінск . У Беларусі сфарміраваны план дзяржаўнай стандартызацыі на 2027 год. Што ён будзе ўключаць у сябе, расказала начальнік упраўлення тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі Дзяржстандарту Аксана Грышкевіч на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня стандартызацыі і Сусветнага дня стандартызацыі,
Аксана Грышкевіч растлумачыла, што пакуль план праходзіць разгляд і дапрацоўку. «На сёння ён уключае 739 тэм. Будзе зроблены акцэнт на распрацоўцы стандартаў у высокатэхналагічных галінах, якія змяшчаюць сучасныя патрабаванні ў падтрымку развіцця прамысловасці, сацыяльнай сферы, якасці і бяспекі прадукцыі, работ і паслуг», — пракаменціравала яна.
Таксама начальнік упраўлення тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі нагадала, што ў краіне функцыянуе 45 тэхнічных камітэтаў па стандартызацыі, якія закранаюць як традыцыйныя галіны, так і новыя. «У 2026 годзе створаны тэхнічныя камітэты па такіх напрамках, як адытыўная вытворчасць, грамадзянская абарона, абарона ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару. І да канца 2026 года мы плануем завяршыць стварэнне тэхнічнага камітэта па атамнай тэхніцы. План стандартызацыі на 2026 год змяшчае 853 заданні. Сярод іх распрацоўка 371 стандарту і змянення ў дзеючыя стандарты ў розных галінах эканомікі і сацыяльнага сектара», — рэзюмавала Аксана Грышкевіч.





