У Беларусь вяртаецца лета: сіноптыкі абяцаюць да 33 градусаў гарачыні ўжо ў гэтыя выхадныя
18 чэрвеня, Мінск . Сіноптыкі абяцаюць да плюс 33 градусаў ужо ў гэтыя выхадныя, 20 і 21 чэрвеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
«Цёплая пятніца і гарачыя выхадныя чакаюць беларусаў на гэтым тыдні, паколькі на змену халаднаватаму асенняму надвор’ю ў нашу краіну вяртаецца летняе цяпло. Так, ужо 18 чэрвеня адмоўная тэмпературная анамалія, якая ўстанавілася ў канцы мінулага тыдня і дасягала 7 градусаў цяпла, скароціцца і тэмпературны фон вернецца ў кліматычнае рэчышча. Да таго ж на арэне надвор’я чакаюцца значныя змяненні: руль кіравання пяройдзе ад дажджлівага цыклону SABINA ў рукі сонечнага антыцыклону FALK. А гэта значыць, што колькасць аблокаў і звязаных з імі дажджоў зменшыцца. Толькі перыядычна ў няўстойлівым паветры будуць клубіцца кучава-дажджавыя аблокі, якія нясуць лакальныя і кароткачасовыя дажджы. Але нават і гэта не перашкодзіць паветру прагрэцца да 33 градусаў. У бліжэйшыя двое сутак (19-20 чэрвеня) пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску ў Беларусі чакаецца пераважна сухое надвор’е, толькі раніцай і днём 19 чэрвеня (пятніца) месцамі па паўночным усходзе краіны ў няўстойлівым паветры будуць фарміравацца кучава-дажджавыя аблокі, з якіх пройдуць невялікія кораткачасовыя дажджы. Пры гэтым у выніку паступлення паветраных мас з паўднёвага захаду Еўропы тэмпературны фон будзе павышацца і на сярэдзіну дня будзе знаходзіцца ў межах ад плюс 21 градуса па паўночным усходзе да плюс 30 градусаў па паўднёвым захадзе», — расказалі ў Белгідрамеце.
У пятніцу, 19 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём месцамі па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 10-16 градусаў цяпла, днём будзе 21-27 градусаў вышэй за нуль.
У суботу, 20 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, днём будзе ад плюс 22 градусаў па паўночным усходзе да плюс 30 градусаў па паўднёвым захадзе.
«У далейшым (21-24 чэрвеня) праз тэрыторыю нашай краіны будуць перамяшчацца франтальныя раздзелы, якія абумовяць дажджы рознай інтэнсіўнасці, месцамі з навальніцамі. Пры актыўным развіцці атмасферных працэсаў у дзённыя гадзіны 21 чэрвеня (нядзеля) у асобных раёнах краіны чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с, а 22 чэрвеня (панядзелак) — моцныя дажджы. Разам з тым на фоне адвекцыі цёплага паветра захаваецца дадатная тэмпературная анамалія, якая складае ў асноўным 1-3 градусы (кліматычная норма трэцяй дэкады чэрвеня — плюс 16,1-19 градусаў). Начныя мінімумы будуць вагацца ад плюс 9-19 градусаў, а дзённыя максімумы будуць у межах ад плюс 21 да плюс 33 градусаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў вільготным паветры ў асобных раёнах краіны будуць згушчацца непрацяглыя туманы», — расказалі сіноптыкі.
У нядзелю, 21 чэрвеня, ноччу будзе пераважна без ападкаў. Днём у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Днём пры навальніцах прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 9-16 градусаў вышэй за нуль, па захадзе — да плюс 18 градусаў, днём будзе ад плюс 24 градусаў па поўначы да плюс 33 градусаў па паўднёвым захадзе.
У панядзелак, 22 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы, прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 12-19 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 22-28 градусаў цяпла.
У аўторак, 23 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах па паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 10-17 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 21-27 градусаў цяпла.
У сераду, 24 чэрвеня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 9-16 градусаў цяпла, днём будзе 20-27 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да плюс 30 градусаў.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.






