Грамадства

У якіх рэгіёнах Беларусі будзе 17 ліпеня цяплей за ўсё, адказалі сіноптыкі

16 ліпеня, Мінск . Днём 17 ліпеня ў паўднёва-заходніх раёнах краіны тэмпература паветра дасягне 30-31 градуса цяпла, у сувязі з чым аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе невялікая воблачнасць і без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў, ноччу слабы, днём — 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 6 градусаў па паўночным усходзе да плюс 18 градусаў па захадзе. Днём будзе 23-29 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — плюс 30-31 градус.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»