Грамадства

Улічваць нашы інтарэсы і не шкодзіць дружбе з саюзнікамі. Эксперт аб дыялогу Беларусі і ЗША

Фота з архіва Навіны сюжэта «Праект «У тэме»» Чаму Беларусь працуе з рэгіёнамі Расіі без пасрэднікаў? Бузін пра максімальна эфектыўнае супрацоўніцтва Чаму ў ЗША актывізавалі перагаворы па Украіне? Эксперт упэўнены, што справа ў высокіх цэнах на нафту 12 кастрычніка, Мінск . У праекце БЕЛТА «У тэме» эксперт у галіне нацыянальнай бяспекі Аляксандр Цішчанка выказаўся аб стане беларуска-амерыканскага дыялогу.

«Калі гаварыць пра адносіны з Амерыкай, то Беларусь гатова з ёй супрацоўнічаць і працаваць. Але гэта павінна адпавядаць нашым нацыянальным інтарэсам і не шкодзіць дружбе з Расіяй і Кітаем», — лічыць Аляксандр Цішчанка.

Ён адзначыў, што ў пытаннях беларуска-амерыканскага дыялогу таксама патрэбна зыходзіць з таго, што адносіны Мінска з Вашынгтонам — гэта не стратэгія, а тактыка. «Для нас важна зняцце рэстрыкцый ці ва ўсякім разе іх змякчэнне. Яны ж прыдуманы, каб ускладняць жыццё. І для нас гэта лішняе абцяжаранне, якое не садзейнічае значнаму руху наперад. Мы для Амерыкі таксама не з’яўляемся стратэгічным партнёрам, таму што той жа калій ім сёння сітуатыўна патрэбны, а заўтра не», — сказаў Аляксандр Цішчанка.

Эксперт упэўнены, што немалаважнае значэнне маюць і пэўныя гарантыі з боку Вашынгтона: «Справа ў тым, што Амерыка, калі не мае стратэгічных мэт, можа ў любы момант змяніць свае рашэнні».

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 верасня сустрэўся з прадстаўнікамі каманды Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на чале са спецпасланнікам ЗША па Беларусі Джонам Коўлам. «Мы адкрыты да абмеркавання любых пытанняў. Адзінае (гэта не патрабаванне, а мая просьба да вас) — каб мы няўхільна прытрымліваліся нашых дамоўленасцей. З нашага боку і з боку ЗША», — заявіў краўнік беларускай дзяржавы ў час сустрэчы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што бакі ўжо дасягнулі нямала пагадненняў, якія датычацца сферы эканамічных адносін. «Таму я і запрасіў прэм’ер-міністра, які праінфармуе і вас, і нас усіх тут аб рэалізацыі нашых дамоўленасцей», — дадаў ён.

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»