Агнявая, фізпадрыхтоўка, рукапашны бой. Праверачныя заняткі прайшлі ў 7-й міліцэйскай брыгадзе ўнутраных войскаў МУС
Фота МУС 13 верасня, Мінск . Прайшлі кантрольна-праверачныя заняткі з ваеннаслужачымі 7-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады ўнутраных войскаў МУС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.
Асабовы склад злучэння на працягу некалькіх дзён дэманстраваў навыкі па агнявой, фізічнай падрыхтоўцы і рукапашным баі.
Сваімі ўражаннямі аб занятках падзяліўся намеснік камандзіра 1-й патрульнай роты па ідэалагічнай рабоце вайсковай часці 5530 Эдуард Коўган. «У нас у частцы пастаянна праходзяць трэніроўкі. Складанага, немагчымага няма — з усім справімся. Напрыклад, тры кіламетры для мяне — звычайная дыстанцыя, таму без праблем прабег і перасёк фінішную рысу. Усе настроены прадэманстраваць лепшыя рэзультаты. Нават калі нешта не атрымліваецца, дапамагаем адзін аднаму, як вялікая дружная сям’я», — расказаў ён.
Праверка боегатоўнасці ўнутраных войскаў МУС Саветам бяспекі прадаўжаецца, падкрэслілі ў ведамстве. Як паведамлялася раней, мерапрыемствы ініцыяваны кіраўніком дзяржавы.






