Спорт

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі другога раўнда плэй-оф Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі

Фота з архіва 4 мая, Мінск . Сталі вядомы ўсе ўдзельнікі чвэрцьфіналаў плэй-оф Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі 2026 года,

Адзінай камандай, якая выйграла серыю да чатырох перамог усухую, стала «Аклахома» — у першым раўндзе дзеючы чэмпіён НБА і лепшы клуб па выніках рэгулярнага чэмпіянату прайшоў «Фінікс». Пяці матчаў на старце плэй-оф хапіла «Сан-Антоніа», які быў мацнейшы за «Портленд».

Тры каманды выбілі сваіх сапернікаў у шасці гульнях: «Лос-Анджэлес Лейкерс» абгулялі «Х’юстан», «Мінесота» адолела «Дэнвер», а «Нью-Ёрк» — «Атланту». Да вырашальнага сёмага матчу таксама дайшлі тры серыі: «Філадэльфія» перамагла «Бостан», «Кліўленд» справіўся з «Таронта», а «Дэтройт» аказаўся больш трывалым за «Арланда».

У Заходняй канферэнцыі сфарміраваліся паўфіналы «Аклахома» — «Лейкерс» і «Сан-Антоніа» — «Мінесота». На Усходзе былі ўтвораны пары «Дэтройт» — «Кліўленд» і «Нью-Ёрк» — «Філадэльфія». Серыі другога раўнда плэй-оф Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі стартуюць 5 і 6 мая.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»