ШАС і сфера бяспекі. Вальфовіч наведвае з рабочым візітам Пакістан
6 кастрычніка, Мінск . Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч наведвае з рабочым візітам Ісламскую Рэспубліку Пакістан. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.
У першы дзень візіту Аляксандр Вальфовіч наведаў Нацыянальную акадэмію паліцыі Пакістана.
Візіт ажыццяўляецца па запрашэнні пакістанскага боку. Праграмай запланаваны сустрэчы кіраўніка беларускай дэлегацыі з вышэйшымі службовымі асобамі Пакістана, а таксама наведванне спецыялізаваных і прамысловых аб’ектаў.
У час перагавораў плануецца абмеркаваць актуальныя пытанні міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня, перспектывы практычнага развіцця двухбаковых беларуска-пакістанскіх адносін у сферы бяспекі.
Акрамя таго, размова пойдзе аб шматбаковым узаемадзеянні ў фармаце ШАС.






