Беларуска Максімава перамагла на этапе Кубка Азіі па трыятлоне ў Кітаі
Фота Мінспорту 30 мая, Мінск . Беларуска Ганна Максімава стала пераможцам этапу Кубка Азіі па трыятлоне, які прайшоў у Кітаі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.
Наша спартсменка паказала лепшы рэзультат у спрынце, які ўключаў заплыў на 750 м, велагонку на 21 км і забег на 5 км. Максімава пераадолела дыстанцыю за 1 гадзіну 1 мінуту і 7 секунд, апярэдзіўшы прадстаўніц Кітая і Турцыі.
«Усё склалася як трэба. Нават нягледзячы на тое, што ў заплыве давялося пераварочвацца на спіну, таму што па-іншаму не атрымлівалася дыхаць. Задаволена перамогай, асабліва пасля мінулага паражэння. Вельмі парадаваў вынік бегавога сегмента», — сказала Ганна Максімава.
Усяго на спаборніцтвах выступалі 36 спартсменак з сямнаццаці краін.






