Спорт

Англічане не змаглі перамагчы футбалістаў Ганы на чэмпіянаце свету

Фота Getty Images 24 чэрвеня, Мінск . Англійскія футбалісты не змаглі атрымаць другую вікторыю на групавым этапе чэмпіянату свету,

У паядынку другога тура папярэдняй групы L з камандай Ганы англічане мелі вялікую перавагу, але так і не змаглі забіць хаця б адзін гол — 0:0. Харвацкая зборная пасля паражэння ад Англіі (2:4) перамагла Панаму з мінімальнай перавагай у ліку — 1:0. Становішча каманд пасля двух тураў: Англія — 4 ачкі, Гана — 4, Харватыя — 3, Панама — 0.

У квартэце К зборная Партугаліі разграміла дэбютантаў планетарнага форуму футбалістаў Узбекістана — 5:0. Галявы дубль аформіў Крышціяну Раналду, ён стаў першым футбалістам у гісторыі, які забіваў мячы на шасці ЧС запар. Калумбійцы перамаглі ў ДР Конга з лікам 1:0 і выйшлі ў 1/16 фіналу сусветнага першынства. У першым туры партугальцы разышліся мірам з кангалезцамі (1:1), а калумбійцы былі мацнейшымі за ўзбекскіх футбалістаў (3:1). Становішча каманд: Калумбія — 6 ачкоў, Партугалія — 4, ДР Конга — 1, Узбекістан — 0.

Такім чынам, пасля двух тураў пуцёўкі ў плэй-оф забяспечылі сабе зборныя Германіі, Мексікі, ЗША, Аргенціны, Францыі, Нарвегіі і Калумбіі. Ніводнага ачка не набралі каманды Гаіці, Турцыі, Туніса, Сенегала, Іарданіі, Ірака, Узбекістана і Панамы.

Усе паядынкі планетарнага форуму даступны ў прамым эфіры тэлеканала «Спорт ТБ».

Групавы этап завершыцца 28 чэрвеня, у плэй-оф выйдуць 32 зборныя з 48. Паядынкі 1/16 фіналу пройдуць з 28 чэрвеня па 3 ліпеня, матчы 1/8 фіналу — з 4 па 7 ліпеня, чвэрцьфіналы адбудуцца з 9 па 12 ліпеня, паўфіналы — 14 і 15 ліпеня. Уладальнік трафея вызначыцца 19 ліпеня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»