Рыжанкоў: еўрапейскія палітыкі гуляюць у вайну, а грамадзянам ЕС яна не патрэбна
Максім Рыжанкоў. Фота з архіва 5 кастрычніка, Мінск . Грамадзянам ЕС не патрэбна вайна, у якую гуляюць еўрапейскія палітыкі. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў у інтэрв’ю РІА Навіны, тэкст якога апублікаваны на сайце беларускага знешнепалітычнага ведамства, .
Міністр адзначыў, што Беларусь зыходзіць з таго, што гатоўнасць да вайны з’яўляецца ўмовай захавання міру: чым вышэй абараназдольнасць краіны, тым менш верагоднасць нападзення на яе. У той жа час, звярнуў ён увагу, еўрапейскія дзяржавы, у адрозненне ад гэтага падыходу, робяць акцэнт на актыўным нарошчванні ўзбраенняў і ваенных кантынгентаў зыходзячы з дапушчэння аб непазбежнасці будучага канфлікту.
«Нікому гэта вайна сярод простых грамадзян Еўрапейскага саюза не патрэбна. У яе гуляюць толькі еўрапейскія палітыкі, якія хочуць захаваць твар, якія хочуць нанесці цывілізацыйнае паражэнне Расіі, таму што ім трэба нейкім чынам апраўдаць усе свае дзеянні за гэтыя чатыры гады. Усе гэтыя санкцыі, увесь гэты крадзеж рэсурсаў і грашовых сродкаў, і расійскіх, і нашых, рознага абсталявання, матэрыялаў, каштоўнасцей, якія аказаліся там, замарозка актываў, перадача іх украінскаму боку», — сказаў кіраўнік МЗС.
Ён таксама звярнуў увагу на пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў ЕС, нарастаючыя дэмаграфічныя і сацыяльныя праблемы, якія ўжо закранаюць не толькі краіны Балтыі і Усходняй Еўропы, але і Францыю і Германію.
«Без звязкі з рэсурснай базай Расіі, без нашага агульнага еўразійскага рынку ў іх застаецца толькі магчымасць варыцца ў сваім уласным катле Еўрасаюза. А там практычна ўсе магчымасці для росту вычарпаны. І яны мітусліва шукаюць нейкі выхад, як наогул далей з гэтым усім жыць. Многія «ястрабы» хочуць, як гэта было ў часы каланіяльных эпох, проста нажыцца або вырашыць свае праблемы за кошт кагосьці. Таму і рыхтуюцца да такой вайны», — лічыць дыпламат.
Максім Рыжанкоў дадаў, што Еўрапейскаму саюзу пры ацэнцы патэнцыйяльнага ваеннага процістаяння трэба ўлічваць не толькі эканамічныя і дэмаграфічныя паказчыкі, параўноўваючы сябе з Расіяй. А таксама расійскую ядзерную трыяду, набыты ваенны вопыт і наяўнасць у Расіі ўзбраенняў і тэхналогій, якіх няма ў еўрапейскіх краін.
На яго думку, некаторыя еўрапейскія палітыкі недаацэньваюць магчымасць прымянення Расіяй ядзернай зброі, мяркуючы, што ў выпадку канфлікту з Еўропай Масква абмяжуецца звычайнымі ўзбраеннямі. Пры гэтым ён адзначыў, што рэакцыя Расіі на магчымую агрэсію з боку еўрапейскіх дзяржаў, якія яна разглядае як патэнцыяльна варожыя, можа быць іншай, а сярод еўрапейскай моладзі, паводле яго слоў, ужо распаўсюджаны настроі ў выпадку ваеннага канфлікту пакінуць зону баявых дзеянняў.






