Бельская на пляцоўцы ААН выказалася аб крызісе свабоды слова на прыкладзе выдалення з YouTube каналаў беларускіх СМІ
Ларыса Бельская. Фота МЗС 18 чэрвеня, Мінск . Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Ларыса Бельская 17 чэрвеня прыняла ўдзел у дыскусіі ў час 62-й сесіі Савета ААН па правах чалавека,
Дыскусія датычылася свабоды меркаванняў і іх свабоднага выказвання. Беларускі дыпламат, каменціруючы даклад спецыяльнага дакладчыка Савета па правах чалавека ААН Ірэн Хан і закранаючы тэму рэалізацыі права на свабоду меркаванняў у лічбавую эпоху, звярнула ўвагу на адсутнасць у дакладзе ацэнкі праблемы няроўнасці, якая пагаршаецца нежаданнем развітых дзяржаў дзяліцца тэхналогіямі.
Менавіта гэта няроўнасць дала магчымасць сфарміравацца невялікай групе ўплывовых алігархаў, платформ, кампаній і ўрадаў, якія спрыяюць крызісу свабоды слова. «Гэта група імкнецца дыктаваць свае ўмовы, саманадзейна і актыўна пашырае празаходнія наратывы і парадак дня ў пытаннях правоў чалавека, — звярнула ўвагу Ларыса Бельская. — У гэту логіку імкнення дамінаваць упісваюцца адвольныя выдаленні з платформы YouTube каналаў буйнейшых беларускіх СМІ — Беларускага тэлеграфнага агенцтва, Агульнанацыянальнага тэлебачання и Сталічнага тэлебачання».
Прадстаўнік Беларусі звярнула ўвагу спецыяльнага дакладчыка на гэты факт грубага парушэння права свабодна шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю, якая закранула мільёны людзей. «Чакаем рэагавання, ацэнак і рэкамендацый у адносінах да практычных мер па недапушчэнні такіх інцыдэнтаў і аднаўленні парушаных правоў», — заявіла Ларыса Бельская.






