«Ва ўлады і кіраўніка дзяржавы ёсць вялікі крэдыт даверу ад людзей». Жук пра вынікі сацдаследавання
Фота з архіва 16 верасня, Мінск . Ва ўлады і кіраўніка дзяржавы ёсць вялікі крэдыт даверу ад людзей. Аб гэтым заявіў міністр інфармацыі Дзмітрый Жук, каменціруючы вынікі рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання, якія датычацца грамадска-палітычнай тэматыкі,
Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі правёў комплекснае рэспубліканскае сацыялагічнае даследаванне. На мінулым тыдні была прэзентавана першая частка вынікаў сацдаследавання, якая датычылася актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Другую частку, якая датычыцца грамадска-палітычнай тэматыкі, прэзентавалі ў Мінску сёння.
«У нашай улады і кіраўніка дзяржавы перш за ўсё ёсць вялікі крэдыт даверу ад людзей. І гэта не толькі лічбы на выбарчых участках. Гэта яшчэ лічбы тых маштабных сацыялагічных даследаванняў, якія публікаваліся на мінулым і бягучым тыдні», — адзначыў Дзмітрый Жук.
Лічбы вельмі цікавыя, з аднаго боку, а з другога — шмат у чым чаканыя, звярнуў увагу міністр інфармацыі. «Яны парадавалі ў першую чаргу тым, што вельмі шырокая выбарка па ўсёй краіне. Меркаванне людзей, жаданні, спадзяванні сканцэнтраваны на мірнай, стваральнай будучыні нашай краіны. Гэта прасочваецца скрозь гэтыя лічбы. Вось гэта важна. Нездарма ж першае, чым мы ганарымся, і галоўная каштоўнасць — мірнае неба над галавой. Гэта і ёсць аснова любых далейшых нашых дзеянняў для развіцця», — рэзюмаваў Дзмітрый Жук.






