Спорт

«Барысфен» і «МІНСК-3» сталі чэмпіёнамі Беларусі па баскетболе 3х3

7 верасня, Мінск . На пляцоўках сталічнай «Палова-Арэны» вызначыліся ўсе лаўрэаты чарговага сезона па баскетболе 3х3. У гэтым годзе ў спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 200 каманд з Беларусі, Узбекістана, Казахстана, Кітая і Расіі,

У турніры мужчынскіх каманд чэмпіёнам стаў «Барысфен», за які выступалі Сяргей Вабішчэвіч, Ілья Мілашэўскі, Дзмітрый Куратнік і Максім Сазонаў. Другое месца ў каманды «МІНСК PRO», бронза ў актыве «МІНСК GOLD». Чэмпіёнкамі Беларусі сярод жаночых каманд сталі дзяўчаты з каманды «МІНСК-3» — Хрысціна Касцюковіч, Лізавета Капіца, Паліна Друк, Лізавета Шышлюк. Серабро заваяваў «Гарызонт-1», трэцяе месца ў «Гарызонта-3».
Спаборніцтвы Нацыянальнай лігі «Палова» і чэмпіянату Беларусі па баскетболе 3х3 у 2026 годзе прайшлі ў чатыры этапы — з чэрвеня па верасень. Пераможцы і прызёры вызначаліся ў дзесяці катэгорыях з удзелам прафесіяналаў і аматараў, а таксама ў раздзеле «Мабільны баскетбол» — для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Гэты сезон «Паловы» атрымаўся вельмі цікавым, усе паядынкі праходзілі ў напружанай спартыўнай барацьбе. Аднак далёка не ўсім жадаючым удалося выступіць, адзначыў старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Сяргей Рутэнка. Ён расказаў, што ў наступным сезоне, каб ва ўсіх каманд была магчымасць згуляць, плануецца павялічыць колькасць гульнявых дзён.
Фота Сяргея Шэлега

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»