У склад мінскага «Дынама» на выязную серыю ўвайшлі 27 хакеістаў
Фота з архіва 23 верасня, Мінск . Хакейнае мінскае «Дынама» аб’явіла склад на другую выязную серыю сезона-2026/27 Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе «зуброў».
Першы прыпынак падапечныя Сяргея Брыліна зробяць у Маскве, дзе згуляюць з мясцовымі аднаклубнікамі 24 верасня (пачатак — у 19.30). У суботу мінчане сустрэнуцца з «Шанхайскімі драконамі» ў Санкт-Пецярбургу (17.00). На выезд адправіліся 27 ігракоў «Дынама».
Варатары: Васіль Дземчанка, Зак Фукале, Яўген Прохараў.
Абаронцы: Тай Сміт, Ксаўе Уэле, Дзмітрый Кузьмін, Кірыл Лазоўскі, Джош Брук, Джэйк Бішаф, Павел Воранаў, Брэдзі Лайл.
Нападаючыя: Уладзімір Алістраў, Данііл Ліпскі, Данііл Сацішвілі, Сяргей Калінін, Багдан Белкін, Крыс Цірні, Рэт Гарднер, Ілья Усаў, Мікіта Пышкайла, Максім Мальцаў, Нікаля Абе-Кюбель, Станіслаў Галіеў, Сяргей Кузняцоў, Арсеній Чухраеў, Цімафей Каўгарэня, Сэм Энас.
Рэгулярны чэмпіянат «зубры» пачалі з чатырох паражэнняў, пасля чаго выйгралі два дамашнія матчы. З сямю ачкамі сталічны клуб займае сёмае месца ў Заходняй канферэнцыі. Маскоўскія дынамаўцы і «драконы» ідуць шостымі і восьмымі адпаведна.






