Сасновіч уступіла ў 1/8 фіналу турніру WTA-500 у Сінгапуры
Аляксандра Сасновіч. Фота Мінспорту 23 верасня, Мінск . Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч не змагла прабіцца ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі WTA-500 у Сінгапуры з прызавым фондам $1,2 млн,
У сённяшнім матчы другога раўнда беларуска, якая займае 132-е месца ў сусветным рэйтынгу, уступіла ў двух сэтах пятай ракетцы планеты расіянцы Міры Андрэевай — 2:6, 2:6. У чвэрцьфінале саперніцай Андрэевай будзе пераможца матчу паміж прадстаўніцай Канады Лейлай Фернандэс (31-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і амерыканскай тэнісісткай Алісіяй Паркс (70). На старце гэтых спаборніцтваў Аляксандра Сасновіч перамагла ў дзвюх партыях прадстаўніцу Аўстраліі Дар’ю Касаткіну (84) — 7:5, 6:0. У першым крузе парнага разраду Сасновіч і нямецкая тэнісістка Ганна-Лена Фрыдзам будуць сапернічаць з інданезійска-новазеландскім тандэмам Алдзіла Суджыядзі / Эрын Рутліф.
У 1/16 фіналу мужчынскага турніру серыі ATP Challenger-75 у амерыканскім Сан-Дыега з прызавым фондам $107 тыс. беларускі тэнісіст Эрык Аруцюнян (594) уступіў амерыканцу Трэвару Свайда (501) — 3:6, 3:6. У асноўную сетку Эрык Аруцюнян прабіўся праз кваліфікацыю, абыграўшы швейцарскага тэнісіста Луку Стахелі (451) — 6:4, 6:4 і амерыканца Эндру Фенці (431) — 6:3, 6:3. На старце парнага разраду беларус Данііл Астапенкаў і амерыканскі тэнісіст Алафія Аені будуць сапернічаць з аргенцінска-венесуэльскім дуэтам Агусцін Гомес / Луіс Давід Марцінес.
Турніры ў Сінгапуры і ЗША завершацца 27 верасня.





