Палітыка

Правядзенне Беларуска-грузінскага бізнес-форуму абмеркавалі ў Савеце Рэспублікі

4 верасня, Мінск . У Савеце Рэспублікі абмеркавалі падрыхтоўку і правядзенне Беларуска-грузінскага бізнес-форуму,

У Савеце Рэспублікі прайшла сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Грузіі ў Беларусі Гіёргі Саганелідзэ. Бакі абмеркавалі шляхі актывізацыі двухбаковага дыялогу і супрацоўніцтва ў розных сферах паміж дзвюма краінамі. «Мы ўдзялілі асаблівую ўвагу міжпарламенцкаму дыялогу. Апошнім часам кантакты па гэтай лініі актывізаваліся. Таксама мы спыніліся на эканамічным вымярэнні нашага супрацоўніцтва. У нас нядрэнная дынаміка ўзаемнага тавараабароту. За апошнія 4-5 гадоў нам удалося падвоіць аб’ёмы нашага экспарту ў Грузію. Таксама за першыя шэсць месяцаў бягучага года аб’ём нашага экспарту ў Грузію павялічыўся на 90%. Ёсць добрыя перспектывы выйсці на яшчэ большы ўзровень», — адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Алейнік.
У кантэксце абмеркавання перспектыў актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва бакі пагаварылі аб падрыхтоўцы і правядзенні Беларуска-грузінскага бізнес-форуму. «Да яго мы будзем рыхтавацца сумесна па лініі ўрада і парламента. Мы таксама дамовіліся ўдзяліць асаблівую ўвагу жаночаму вымярэнню і плануем правесці асобную сустрэчу жанчын-прадпрымальнікаў на гэтым бізнес-форуме», — падкрэсліў старшыня Пастаяннай камісіі.

Таксама было разгледжана пытанне развіцця прамысловай кааперацыі. «У Грузіі ёсць сэрвісны цэнтр, які займаецца пашырэннем і абслугоўваннем сельскагаспадарчай тэхнікі «Гомсельмаша» і іншых нашых прадпрыемстваў. У васьмі гарадах Грузіі адкрыта каля 40 магазінаў з беларускай прадукцыяй, якую любяць нашы грузінскія сябры. На сустрэчы размова зайшла аб магчымасці стварэння больш узбуйненага гандлёвага дома не толькі з беларускімі прадуктамі харчавання, але і з таварамі прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, касметыкай, магчыма, нейкімі іншымі прадуктамі», — сказаў Сяргей Алейнік.
Не абмінулі ўдзельнікі сустрэчы і супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, медыцыны і турызму. «Беларусь займае сёмае месца па колькасці турыстаў, якія наведваюць Грузію. Вядома, мы зацікаўлены ў павелічэнні сустрэчнага турпатоку з Грузіі ў нашу краіну», — адзначыў парламентарый.

Гіёргі Саганелідзэ дадаў, што для ўмацавання дружбы паміж Беларуссю і Грузіяй ёсць вельмі моцная аснова. Народы дзвюх краін заўсёды дружылі і прадаўжаюць дружыць. «Кіраўнікі нашых краін нацэлены гэтыя адносіны ўмацоўваць. Мы стараемся актывізаваць адносіны з беларускімі калегамі па розных напрамках», — падкрэсліў дыпламат.
Фота Хрысціны Аксёнавай

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»