Прынята канчатковае рашэнне аб тэматыцы 2028 і 2029 гадоў у СНД
9 кастрычніка, Аваза . У Садружнасці Незалежных Дзяржаў 2028 год аб’яўлены Годам сацыяльнага развіцця і якасці жыцця, а 2029-ы — Годам транспартнай звязанасці СНД. Адпаведныя рашэнні прыняты ў Туркменістане на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД,
Чакаецца, што мерапрыемствы па рэалізацыі тэматычнага Года сацыяльнага развіцця і якасці жыцця будуць накіраваны на ўдасканаленне нарматыўна-прававой базы ў сацыяльна-працоўнай сферы, абмен вопытам і станоўчымі практыкамі па пытаннях сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, правядзенне міжнародных форумаў па актуальных пытаннях прававой, сацыяльна-эканамічнай і сацыяльна-дэмаграфічнай палітыкі дзяржаў — удзельніц СНД.
У сваю чаргу Год транспартнай звязанасці СНД акцэнтуе ўвагу на развіцці шляхоў зносін, лагістычных ланцужкоў і транспартных паслуг. Тэматычныя мерапрыемствы будуць накіраваны на кансалідацыю намаганняў па стварэнні ўстойлівых і даступных транспартных і транзітных калідораў для дзяржаў, уключаючы дзяржавы, якія не маюць выхаду да мора.






