Эканоміка

Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні наменклатуры тэхнікі, якая пастаўляецца ў Нікарагуа

Фота з архіва 26 лістапада, Мінск . Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні наменклатуры тэхнікі, якая пастаўляецца ў Нікарагуа, — камунальнай, дарожнай, будаўнічай і іншай. Аб гэтым на пятым пасяджэнні беларуска-нікарагуанскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў,
Насычаны парадак дня ўключае ўзгадненне канкрэтных крокаў па развіцці супрацоўніцтва паміж Мінскам і Манагуа. Асноўная ўвага — прамысловасці, сельскай гаспадарцы і фінансава-банкаўскаму ўзаемадзеянню. «У прыватнасці, мы зацікаўлены ў пашырэнні наменклатуры беларускай тэхнікі, якая пастаўляецца ў Нікарагуа, — камунальнай, дарожнай, будаўнічай, грузавой, пасажырскай і сельскагаспадарчай, — сказаў намеснік кіраўніка МЗС. — Маем намер таксама прадметна абмеркаваць магчымасці паставак прадуктаў харчавання, сельскагаспадарчай сыравіны, лекавых прэпаратаў і медыцынскага абсталявання». Пры гэтым дыялог не абмяжоўваецца гандлёва-эканамічным парадкам дня, падкрэсліў Яўген Шэстакоў: «Гатовы разгледзець перспектывы навукова-тэхнічнай кааперацыі паміж навукова-вытворчымі арганізацыямі дзвюх краін».
Фота Віталя Піваварчыка

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»