Нафтагазахімічны комплекс дынамічна развіваецца ва ўмовах сучасных выклікаў — Каранкевіч
Фота ўрада Беларусі 26 жніўня, Мінск . Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч з рабочым візітам наведвае Казань, дзе гэтымі днямі праходзіць Татарстанскі нафтагазахімічны форум,
Як адзначыў намеснік прэм’ер-міністра на цырымоніі адкрыцця, форум з’яўляецца эфектыўнай пляцоўкай для абмену вопытам, дэманстрацыі новых дасягненняў і распрацовак. Ён падкрэсліў, што Татарстан быў і застаецца надзейным партнёрам для Беларусі, супрацоўніцтва заснавана на глыбокім даверы і павазе.
«Беларусь тут прадстаўлена традыцыйна канцэрнам «Белнафтахім» — сваім павільёнам, дзе можна будзе азнаёміцца з дасягненнямі беларускай вытворчасці, паразмаўляць з прадстаўнікамі нашых буйнейшых кампаній», — сказаў Віктар Каранкевіч.
Ён звярнуў увагу, што ў сённяшніх рэаліях, ва ўмовах выклікаў і абмежаванняў галіна дынамічна развіваецца, укараняюцца новыя тэхналогіі, сучаснае абсталяванне. «І самае галоўнае — усё гэта айчыннай распрацоўкі», — дадаў віцэ-прэм’ер. Асаблівы акцэнт Віктар Каранкевіч зрабіў на рабоце па павышэнні тэхналагічнага суверэнітэту нафтагазахімічнага комплексу, пашырэнні вытворчага патэнцыялу, рэалізацыі сумесных імпартазамяшчальных праектаў.
Мерапрыемства праходзіць з 26 па 28 жніўня. Яно аб’ядноўвае нафтавыя кампаніі, холдынгі, а таксама прадпрыемствы па здабычы вуглевадародаў, пастаўшчыкоў і вытворцаў спецабсталявання. У гэтым годзе ў форуме прымаюць удзел больш як 180 кампаній з Расіі і замежжа, а таксама афіцыйныя дэлегацыі з Беларусі, ААЭ, Бахрэйна, Лівіі, Кувейта, Азербайджана, Казахстана, Узбекістана, Туркменістана, Ганы, Катара і інш.
Фота ўрада Беларусі



