Эканоміка

БУТБ і пасольства Бразіліі вызначылі ключавыя напрамкі супрацоўніцтва

Фота БУТБ 10 ліпеня, Мінск . Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ) і пасольства Бразіліі вызначылі ключавыя напрамкі супрацоўніцтва. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе біржы.

БУТБ і пасольства Бразіліі ў Беларусі маюць намер наладзіць сумесную работу па папулярызацыі біржавога гандлю, пашырэнні таварнай наменклатуры, арганізацыі міжбіржавога супрацоўніцтва і ўмацаванні дзелавых кантактаў. Адпаведная дамоўленасць дасягнута па выніках візіту ў цэнтральны офіс БУТБ Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Бразіліі ў Беларусі Жуліа Сезара Фантэса Ларанжэйры.

Паводле слоў бразільскага дыпламата, адна з асноўных функцый пасольства заключаецца ў развіцці гандлёва-эканамічных адносін з Беларуссю. У сувязі з гэтым узаемадзеянне з біржай як пляцоўкай, на якой шырока прадстаўлены беларускі бізнес, стане важным крокам у рэалізацыі эканамічных інтарэсаў дзвюх дзяржаў. «Аснову тавараабароту нашых краін складаюць калійныя ўгнаенні. Але ж і ў Бразіліі, і ў Беларусі ёсць нямала іншых тавараў, якія яны маглі б пастаўляць адзін аднаму нават ва ўмовах санкцыйных абмежаванняў. Таму мой інтарэс да беларускай біржы не выпадковы. Я думаю, што гэты механізм можна эфектыўна выкарыстоўваць для дыверсіфікацыі экспартных і імпартных паставак паміж Бразіліяй і Беларуссю. Для пасольства гэта прыярытэтная задача», — падкрэсліў ён.

Старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі пацвердзіў гатоўнасць аб’яднаць намаганні з пасольствам Бразіліі па абазначаным напрамку, а таксама назваў іншыя перспектыўныя сферы ўзаемадзеяння. «Біржа, безумоўна, гатова стаць сувязным звяном паміж беларускімі і бразільскімі кампаніямі, тым больш што пунктаў для ўзаемадзеяння сапраўды шмат. Напрыклад, з Бразіліі праз біржу можна было б пастаўляць каву, какаву, сою, арэхі і фрукты, а з Беларусі — сухое малако, рапсавы алей, амінакіслоты і льляное валакно. Акрамя таго, мы хацелі б устанавіць партнёрскія адносіны з бразільскай біржай у мэтах абмену вопытам, тэхналогіямі і цэнавымі данымі, а таксама арганізаваць сістэмную работу па інфармаванні дзелавых колаў Бразіліі аб магчымасцях і патэнцыяле біржавога механізму. Садзейнічанне з боку пасольства ў вырашэнні гэтых пытанняў надало б моцны імпульс супрацоўніцтву нашых краін па біржавым трэку», — адзначыў кіраўнік біржы.

Цяпер на БУТБ акрэдытавана толькі адна кампанія з Бразіліі. Яе сфера дзейнасці — імпарт і дыстрыбуцыя прадукцыі хімічнай і нафтахімічнай галіны, аднак біржавых здзелак яна пакуль не ажыццяўляла.

ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ — адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Яе галоўная функцыя — садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»