Эканоміка

Ад цукру да экзатычных фруктаў: Беларусь і Куба абмеркавалі новыя пастаўкі прадуктаў харчавання

Фота з архіва 20 кастрычніка, Мінск . Беларусь і Куба плануюць пашыраць харчовае партнёрства. Гэта абмяркоўвалася на сустрэчы дэлегацыі Рэспублікі Куба з кіраўніцтвам беларускага дзяржаўнага канцэрна «Белдзяржхарчпрам», паведамілі ў прэс-службе канцэрна.

Візіт стаў важным крокам у развіцці гандлёва-эканамічных адносін паміж краінамі і працягам дыялогу, пачатага на міжнародных выстаўках. Кубінскі бок на перагаворах узначаліў пасол Кубы ў Беларусі Санцьяга Перэс Бенітэс, «Белдзяржхарчпрам» — намеснік старшыні Ігар Груцо, начальнік упраўлення каардынацыі паставак тавараў на ўнутраны рынак і знешнегандлёвай дзейнасці Настасся Скорабагатава і намеснік начальніка ўпраўлення па вытворчасці прадуктаў харчавання Ксенія Гершончык.

Бакі абмеркавалі шырокі спектр магчымых варыянтаў супрацоўніцтва. Ключавымі тэмамі сталі пастаўкі беларускай харчовай прадукцыі на рынак Кубы. Асаблівы інтарэс госці выказалі да беларускага цукру, спіртных напіткаў і кандытарскіх вырабаў, якія могуць стаць надзейным дапаўненнем да харчовай бяспекі карыбскага вострава.

Акрамя таго, абмяркоўваліся пастаўкі ў Беларусь пюрэ і соку манга, гуава, папаі і іншых экзатычных фруктаў для кандытарскай, кансервавай і алкагольнай галін нашай краіны. Таксама бакі закранулі пытанні мінімізацыі затрат на транспарціроўку і стварэння аптымальных маршрутаў для ўзаемных паставак праз марскія парты.

Па выніках сустрэчы было вырашана прапрацаваць тэхнічныя дэталі прапанаваных ініцыятыў. У бліжэйшы час абодва бакі перададуць узоры сваёй сыравіны для правядзення лабараторных аналізаў і дэгустацый. Пры ўмове станоўчай ацэнкі якасці і эканамічнай мэтазгоднасці перагаворы пяройдуць у стадыю падрыхтоўкі канкрэтных камерцыйных кантрактаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»