Палітыка

Старшыня Нацыянальнай асамблеі Парламента Зімбабвэ 26-31 мая наведае Беларусь 

Фота з архіва 26 мая, Мінск . Старшыня Нацыянальнай асамблеі Парламента Рэспублікі Зімбабвэ Джэйкаб Мудэнда 26-31 мая наведае Беларусь, паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Спікер Нацыянальнай асамблеі Парламента Рэспублікі Зімбабвэ Джэйкаб Мудэнда прыме ўдзел у ІІ Міжнароднай канферэнцыі «Дзяржаўны суверэнітэт і прынцыпы міжнародных адносін ва ўмовах шматпалярнасці ў XXI стагоддзі», арганізаванай Беларускай партыяй «Белая Русь».

Праграмай візіту прадугледжана сустрэча са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Ігарам Сергяенкам. Плануецца абмеркаваць пытанні ўсебаковага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, напрамкі развіцця адносін Беларусі і Зімбабвэ ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, вызначыць найбольш перспектыўныя для рэалізацыі праекты.

Для ўмацавання міжпарламенцкай дагаворна-прававой базы будзе падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай асамблеяй Парламента Рэспублікі Зімбабвэ.

Беларуска-зімбабвійскае супрацоўніцтва ў апошнія гады дынамічна развіваецца, адзначылі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў. Падпісанне дарожнай карты стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства паміж Беларуссю і Зімбабвэ на 2026-2030 гады адкрыла новы этап у развіцці двухбаковых сувязей і дало магчымасць надаць ім больш сістэмны, прадметны і доўгатэрміновы характар.

У Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь сфарміравана рабочая група па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Зімбабвэ, дзейнасць якой накіравана на паглыбленне міжпарламенцкіх кантактаў, садзейнічанне нарошчванню дагаворна-прававой базы, умацаванне эканамічных і гуманітарных кантактаў.

Парламентарыі Беларусі і Зімбабвэ пашыраюць узаемадзеянне ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях, у тым ліку ў Міжпарламенцкім саюзе і Панафрыканскім парламенце.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»