Краіны СНД дамовіліся разам працаваць над іміджам Садружнасці
9 кастрычніка, Аваза . Савет кіраўнікоў дзяржаў СНД на саміце ў Туркменістане зацвердзіў рашэнне па фарміраванні пазітыўнага вобраза Садружнасці Незалежных Дзяржаў і яе дзяржаў — удзельніц у інфармацыйнай прасторы,
У дакуменце прызнаецца важнасць паглыблення супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД у інфармацыйнай сферы ва ўмовах узрастаючай ролі інфармацыйнай і лічбавай прасторы ў фарміраванні грамадскай думкі, міжнароднага іміджу дзяржаў і ўстойлівасці міждзяржаўных адносін; пацвярджаецца прыхільнасць да ўмацавання ўзаемнага даверу, добрасуседства і паважання суверэнітэту дзяржаў-удзельніц; прадугледжваюцца прыняцце краінамі прэвентыўных мер па абароне іміджу СНД і яе дзяржаў-удзельніц, аказанне ўзаемнага садзейнічання ў фарміраванні пазітыўнага вобраза Садружнасці.
Асобная ўвага ўдзелена прыняццю мер па недапушчэнні распаўсюджвання кантэнту, што змяшчае заклікі да радыкалізму і распальвання міжнацыянальнай і міжрэлігійнай варожасці.
Зацверджаны таксама рашэнне аб асновах інфармацыйнай палітыкі дзяржаў — удзельніц Садружнасці ў пагранічнай сферы і Канцэпцыя развіцця інфармацыйнага ўзаемадзеяння ў барацьбе са злачынствамі, якія ўчыняюцца з выкарыстаннем (у сферы) інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Падпісаны пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне аб супрацоўніцтве краін СНД у барацьбе са злачынствамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій.





