Беларуска-ўзбекскія кансультацыі прайшлі ў Мінску
Фота з архіва 6 ліпеня, Мінск . У Мінску 6 ліпеня адбыўся чарговы раўнд беларуска-ўзбекскіх кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Павел Уцюпін, узбекскую — намеснік міністра Бабур Усманаў.
Бакі разгледзелі шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і культурна-гуманітарнай сферах, намецілі ключавыя напрамкі яго актывізацыі. Удзялілі асаблівую ўвагу ўзаемадзеянню дзвюх краін на міжнародных пляцоўках, уключаючы СНД, ЕАЭС, ААН, ШАС, АБСЕ.
У той жа дзень Бабур Усманаў быў прыняты міністрам замежных справаў Беларусі Максімам Рыжанковым.
Субяседнікі выказалі задавальненне станам двухбаковага дыялогу, пацвердзілі намер знешнепалітычных ведамстваў актыўна садзейнічаць паглыбленню стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Узбекістанам, а таксама абмеркавалі падрыхтоўку маючых адбыцца мерапрыемстваў і візітаў.






