Прафадукацыя. Паступленне ў каледжы
Каледжы Беларусі ў 2026 годзе прымуць больш за 68 тыс. абітурыентаў:
— на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі (ПТА) — амаль 29 тыс. чалавек*;
— на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі (ССА) — 38,9 тыс. чалавек:
на бюджэт — 31,4 тыс.,
на платнай аснове — 7,5 тыс.
У 2026 годзе прыём дакументаў праводзіцца:
— з 15 чэрвеня — на ўзровень ПТА,
— з 18 ліпеня — на ўзровень ССА.
Конкурс ажыццяўляецца на аснове сярэдняга бала дакумента аб адукацыі, за выключэннем творчых спецыяльнасцей (дабаўляюцца ўступныя іспыты).
Для даведкі
У Беларусі дзейнічае адзіны від устаноў адукацыі. На ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі і на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі абітурыентаў прымаюць каледжы.
Прафадукацыя адыгрывае ключавую ролю ў падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў (амаль 70% кадравага патэнцыялу краіны).
У краіне амаль 290 каледжаў. Каля 50% дзевяцікласнікаў выбіраюць паступленне ў каледж пасля заканчэння школы.
На пачатак 2025/26 навучальнага года прафесійна-тэхнічную адукацыю атрымлівалі 71,4 тыс. чалавек, сярэднюю спецыяльную — 119,9 тыс. чалавек.
*Запланаваны прыём за кошт сродкаў бюджэту, лічбы могуць змяніцца.
Крыніца: Міністэрства адукацыі, Белстат.






