Патанін аб супрацоўніцтве з Беларуссю: нам ужо ўдаецца ператвараць агульныя планы ў канкрэтныя праекты
Уладзімір Патанін 8 верасня, Мінск . Агульныя планы ў супрацоўніцтве з Беларуссю ўжо ўдаецца ператвараць у канкрэтныя праекты. Аб гэтым кіраўнік кампаній «Інтэррос» і «Нарнікель» Уладзімір Патанін заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам,
Уладзімір Патанін адзначыў, што доўга абдумваў перад прыездам у Беларусь, якія сферы ўяўляюць узаемны інтарэс для супрацоўніцтва. «Паверце, мы сур’ёзна разглядалі ўсе магчымасці. І я вельмі рады, што ў ходзе паездкі ўдаецца агульныя планы ператварыць ужо ў канкрэтныя праекты», — сказаў ён.
Кіраўнік кампаній згадаў аб падпісаным напярэдадні пагадненні аб супрацоўніцтве паміж «Нарнікелем» і БЕЛАЗам з мэтай аб’яднаць намаганні па развіцці навуковага і тэхналагічнага патэнцыялу для стварэння горнай тэхнікі новага пакалення, укаранення беспілотных тэхналогій для горнай здабычы і іншых інавацый. Прадугледжваецца стварэнне сумеснага прадпрыемства для рэалізацыі гэтых планаў, а таксама прадпрыемства з паўнапрофільнай рамонтнай базай з мэтай развіцця вытворчасці, рамонту і абслугоўвання падземнай горнай тэхнікі.
«Гэта нам дае магчымасць не толькі вырашыць пытанне насычэння горнай тэхнікай нашага прадпрыемства. Сумеснае супрацоўніцтва дасць магчымасць стварыць новую лінейку тэхнікі, якая, па нашых разліках, нашых надзеях, будзе паспяхова канкурыраваць з лепшымі ўзорамі. Таму што мы дабаўляем туды элементы работы, звязаныя з беспілотнымі праектамі, з новымі тыпамі рухавікоў — больш эканамічнымі, бяспечнымі. І наогул паспрабавалі злучыць наша супрацоўніцтва ў галіне традыцыйнай горнай тэхнікі і іншых галінах з распрацоўкамі ў галіне штучнага інтэлекту, работы з вялікімі данымі», — падкрэсліў Уладзімір Патанін.






