Палітыка

Беларусь і Дубай абмеркавалі пашырэнне ўзаемадзеяння ў міграцыйнай сферы 

Фота з архіва 28 жніўня, Мінск . Беларусь і Дубай узмоцняць узаемадзеянне па пытаннях міграцыі. Гэтыя пытанні абмеркаваны на сустрэчы генеральнага консула Беларусі ў Дубаі (ААЭ) Аляксея Жалдыбіна з генеральным дырэктарам Галоўнага ўпраўлення па пытаннях рэзідэнцтва і справах іншаземцаў эмірата Дубай Махамедам Ахмедам Аль Мары, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

«Субяседнікі абмеркавалі перспектывы развіцця ўзаемадзеяння паміж кампетэнтнымі органамі Беларусі і Дубая ў міграцыйнай сферы. Асаблівую ўвагу ўдзялілі сучасным падыходам да кіравання міграцыйнымі працэсамі, лічбавізацыі паслуг у сферы рэзідэнцтва і міграцыі, удасканаленню адміністрацыйных працэдур, а таксама прымяненню перадавых тэхналогій», — расказалі ў прэс-службе ведамства.
Бакі таксама разгледзелі практычныя пытанні, якія датычацца ўезду і знаходжання беларускіх грамадзян у ААЭ, узаемадзеяння па консульска-міграцыйнай праблематыцы.

Дасягнута дамоўленасць аб развіцці прамых рабочых кантактаў паміж кампетэнтнымі органамі Беларусі і Дубая па пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.
Фота МЗС

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»