Спорт

«Пакуль не ўдаецца завяршаць матчы без нервовага напружання». Брылін пасля перамогі над «Ладай» 

29 верасня, Мінск . Галоўны трэнер хакейнага «Дынама» Сяргей Брылін звязаў нервовую канцоўку матчу супраць «Лады» са стратай канцэнтрацыі і недысцыплінаванасцю,

На старце дамашняй серыі мінчане перамаглі тальяцінцаў з лікам 5:4. Па ходзе матчу «зубры» вялі 5:0, але ў трэцім перыядзе ледзь не далі магчымасці гасцям адыграцца. Гэта перамога стала для сталічнага клуба 500-й за 18 гадоў у КХЛ.
«Вельмі патрэбная перамога пасля цяжкага выезду. Удвая прыемна, што такая важная вяха здарылася на вачах у нашых балельшчыкаў. Мы выдатна правялі большую частку гульні, аднак фінал зноў змазалі. Матч доўжыцца 60 мінут, трэба не даводзіць да валідольных канцовак, але пакуль без нервовага напружання завяршаць гульні не ўдаецца. Справа ў страце канцэнтрацыі, недахопе дысцыпліны і няўпэўненасці ў дзеяннях. Будзем працаваць і разбіраць эпізоды, каб больш гэта не паўтаралася», — сказаў Сяргей Брылін.
Асістэнцкі хет-трык супраць «Лады» аформіў капітан «Дынама» Крыс Цірні, галамі вызачыліся Станіслаў Галіеў, Брэдзі Лайл, Сэм Энас, Данііл Ліпскі і Арсеній Чухраеў, які закінуў першую ў кар’еры шайбу ў лізе.
«Моманты ў Арсенія з’яўляліся амаль у кожнай гульні. Было прыемна бачыць, што ён нарэшце вызначыўся. Спадзяюся, гэта надасць яму ўпэўненасці, ён будзе прадаўжаць у тым жа духу і будзе забіваць рэгулярна. Рады назіраць за яго прагрэсам, ён адчувае сябе ў гульні, дапамагае партнёрам і сам стварае галявыя магчымасці», — адзначыў спецыяліст.

У гэтым сезоне «зубры» адыгралі пяць матчаў на сваім лёдзе і ў кожным з іх набралі ачкі. З дзесяццю баламі сталічны клуб замыкае васьмёрку лепшых на Захадзе. Наступны паядынак на «Мінск-Арэне» «Дынама» правядзе супраць маскоўскага ЦСКА 1 кастрычніка.
Фота Сяргея Шэлега, Дзяніса Касцючэнкі

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»