Моцныя ліўні чакаюцца сёння ў Беларусі
24 верасня, Мінск . У Беларусі сёння раніцай і днём па поўначы краіны чакаюцца моцныя дажджы. Аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні 4-9 м/с, месцамі з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра днём будзе 10-16 градусаў вышэй за нуль.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.





