Лукашэнка прапануе правесці сур’ёзную рэвізію адносін Беларусі і Пакістана
24 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Сената Пакістана Саідам Юсуфам Разой Гілані прапанаваў правесці сур’ёзную рэвізію адносін дзвюх краін,
«У мяне да вас вельмі сур’ёзная просьба, маючы на ўвазе вашу вагу ў Пакістане, — каб мы ў рамках міжурадавай камісіі правялі сур’ёзную рэвізію нашых адносін, праектаў, якія існуюць, і выйшлі на тыя напрамкі супрацоўніцтва, якія сёння патрэбны Пакістану і Беларусі. Каб не было затрымак у рэалізацыі гэтых праектаў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
/Будзе дапоўнена/.






