«Голымі не застанемся». Лукашэнка аб сумеснай з Расіяй вытворчасці мікраэлектронікі
Фота з архіва 29 жніўня, Масква . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь і Расія здольны ў поўнай меры забяспечыць сябе неабходнай мікраэлектроннай прадукцыяй. Аб гэтым ён заявіў на перагаворах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным,
«Мы тут абсалютна не застанемся голымі і без гэтых тавараў — мікраэлектронікі. Мы сёння абсалютна ўсё ствараем, што трэба, разам. Заўтра мы выйдзем на вельмі высокі ўзровень», — падкрэсліў беларускі лідар.
Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што напярэдадні пытанне аб’яднання намаганняў у адпаведнай сферы таксама абмяркоўвалася на яго сустрэчы ў Маскве са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным. «У нас ёсць нядрэнныя кампетэнцыі. І нядаўна Дзяніс Мантураў (першы віцэ-прэм’ер Расіі. — Заўвага ) прыязджаў да нас, глядзеў гэтыя прадпрыемствы са спецыялістамі. Мы выпрацоўвалі нейкую форму ўзаемаадносін у гэтым плане, — сказаў беларускі лідар. — Форму мы знойдзем. Гэта не пытанне. Як і па іншых напрамках супрацоўніцтва».
Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што ў двухбаковым тавараабароце Беларусі і Расіі сучасная электроніка займае вялікае месца.






