Прэзідэнт

Лукашэнка — заходнім «беларусазнаўцам»: вамі кіруе ген нянавісці, а намі — энергія стварэння 

17 верасня, Мінск . Заходнімі «беларусазнаўцамі» кіруе ген нянавісці, а беларусамі — энергія стварэння. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на маладзёжным форуме «Моладзь. Беларусь. Будучыня», прысвечаным Дню народнага адзінства,

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што на працягу 18 гадоў — з 1921 па 1939 год — на тэрыторыі Заходняй Беларусі праводзілася практыка этнацыду.  Галоўнай задачай было зламаць людзей духоўна, сцерці як асобу, ператварыць у маўклівых рабоў. Менавіта таму жыхары заходніх рэгіёнаў Беларусі з кветкамі сустракалі Чырвоную Армію як вызваліцеляў. «Падкрэслю: для беларусаў гэты паход не быў ваенным. Ён прайшоў як мірная сустрэча дзвюх частак аднаго народа. Гэты факт прызналі і некаторыя заходнія дзяржавы, у прыватнасці Францыя і Брытанія», — заявіў Прэзідэнт.

Ён звярнуўся да заходніх «беларусазнаўцаў». «Гэтымі людзьмі кіруюць фантомныя болі, ген нянавісці, а намі — энергія стварэння, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Наша зямля не раз адраджалася з попелу. Нас не зламалі ні крывавыя паходы на ўсходніх славян, ні Першая сусветная і Вялікая Айчынная войны».

Прэзідэнт запэўніў, што беларусам чужога не трэба — ні зямлі, ні багаццяў, ні ідэй. «У нас ёсць прыгожая краіна, працавіты народ, багатыя традыцыі — і культурныя, і палітычныя. Сваю філасофію жыцця мы нікому не навязваем, але і імпартная філасофія тут не прыжывецца», — падкрэсліў ён.

/Будзе дапоўнена/.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»