Прэзідэнт

Лукашэнка: мы не збіраемся ні на каго нападаць, але забяспечыць бяспеку Беларусі абавязаны

11 верасня, Баранавіцкі раён . Беларусь ні на каго не збіраецца нападаць, але абавязана забяспечыць сваю бяспеку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час нарады з ваеннымі на агульнавайсковым палігоне Абуз-Лясноўскі,

«Некаторыя нас спрабуюць папракнуць, што нібыта заўтра мы на кагосьці збіраемся нападаць. Яшчэ раз паўтараю: мы не збіраемся ні на каго нападаць, мы прагматыкі. Мы разумеем, што калі на некага (дапусцім, з нашых суседзяў) учынім напад, гэта да смерці падобна. Выйграць канфлікт з нашымі «монстрамі», размешчанымі па перыметры дзяржавамі, мы не можам. Навошта тады пачынаць вайну, калі абсалютна шчыра? Але абараніць сантыметр, міліметр сваёй зямлі, наша насельніцтва, забяспечыць бяспеку мы абавязаны, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта наша задача, чаго б нам ні каштавала. Нават калі гэта будзе каштаваць нашага жыцця. Мы павінны да гэтага рыхтавацца і рыхтуемся».
Гаворка аб гэтым зайшла ў кантэксце размовы аб мадэрнізацыі сістэмы сувязі ў войсках і правядзення аператыўна-спецыяльнага вучэння войскаў сувязі Узброеных Сіл. «Мы гэтыя вучэнні правядзём. У нас пад аператыўным кантролем знаходзіцца і Міністэрства ўнутраных спраў, і ва Узброеных Сілах разгортваюцца часці, прытым некаторыя па нормах ваеннага часу — дапусцім, артылерыйская брыгада. Мы будзем прадаўжаць гэты працэс (падрыхтоўкі войскаў і ўдасканалення ваеннай арганізацыі дзяржавы. — Заўвага )», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
«І няхай ні палякі, ні літоўцы, ні латышы, ні тым больш украінцы не думаюць, што мы заўтра на іх будзем нападаць і таму праводзім вучэнні. Не, мы рыхтуемся да любой вайны, каб яе пазбегнуць, — простая і зразумелая формула», — канстатаваў Прэзідэнт.

Гаворачы аб значэнні сістэм сувязі ў войсках, ён заўважыў: «Страляем і перамяшчаемся ўжо нядрэнна. Але для таго каб страляць і перамяшчацца, патрэбны пэўныя каманды, якія ў выпадку канфлікту будуць перадавацца праз сродкі сувязі. Таму мы хочам паглядзець, акрамя кулямётаў, аўтаматаў, пісталетаў, ракет, танкаў і іншых браніраваных машын, як будзем кіраваць гэтым комплексам. Для гэтага патрэбна сістэма сувязі, каб у цэлым дзяржава кіравалася ў выпадку канфлікту, і сродкі гэтай сувязі. Гэта каб было зразумела тым, хто нас пачуе, для чаго мы гэта ўсё задумалі».
Як далажыў на нарадзе начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка, у перыяд з 7 па 11 верасня праводзіцца аператыўна-спецыяльнае вучэнне войскаў сувязі Узброеных Сіл. Мэта вучэння — адпрацоўка варыянтаў забеспячэння ўстойлівага кіравання ваеннай арганізацыяй дзяржавы з выкарыстаннем новых прыёмаў і спосабаў арганізацыі сувязі зыходзячы з вопыту сучасных канфліктаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»