Лукашэнка на сустрэчы з Дадонам прапанаваў абмеркаваць тэматыку ЕАЭС
26 мая, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць тэматыку ЕАЭС на сустрэчы з малдаўскім палітыкам і экс-прэзідэнтам Ігарам Дадонам, які цяпер займае пасаду старшыні Партыі сацыялістаў Рэспублікі Малдова (ПСРМ),
«Ёсць аб чым пагаварыць. Вельмі важна, што гэта сёння. Паколькі якраз у нас гэтымі днямі (адбудзецца. — Заўвага ) саміт ЕАЭС. Гэта эканамічнае ядро нашай садружнасці. І вельмі важна пачуць твае словы, тваю думку, якую я, вядома ж, давяду да кіраўнікоў дзяржаў, з якімі буду сустракацца», — сказаў Прэзідэнт.
Як вядома, Малдова з 2018 года мае статус наглядальніка пры ЕАЭС, аднак цяпер на афіцыйным узроўні ў дзейнасці арганізацыі фактычна не ўдзельнічае.






