Прэзідэнт
Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні працоўных пенсій з 1 верасня
24 жніўня, Мінск . Павышэнне працоўных пенсій у сярэднім на 5 працэнтаў адбудзецца з 1 верасня. Гэта прадугледжана ўказам нумар 288, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 жніўня, паведамілі у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Фінансаванне расходаў на гэтыя мэты забяспечана ў межах сродкаў, прадугледжаных на выплату пенсій законам «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2026 год».





