Лукашэнка пра Польшчу, Літву і Латвію: суседзі ёсць суседзі, з імі трэба супрацоўнічаць
12 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаўся за тое, каб і ў цяперашняй няпростай сітуацыі старацца выбудоўваць з заходнімі суседзямі дзелавыя сувязі і супрацоўніцтва. Аб гэтым ён заявіў у час рабочай паездкі ў Мінскі раён,
«Трэба з суседзямі нам супрацоўнічаць. І з палякамі, і з літоўцамі, латышамі, — падкрэсліў Прэзідэнт. — У гэтай сітуацыі, калі ў Еўропе з прадуктамі харчавання бяда ў сувязі з гэтай засухай, трэба пакрыху з імі супрацоўнічаць. Суседзі ёсць суседзі. Калі мы не толькі глядзім праз прыцэл адзін на аднаго, але пачынаем эканамічна супрацоўнічаць, гэта сведчыць аб тым, што нам, можа, і вайны пазбегнуць удасца».
Аляксандр Лукашэнка згадаў аб існуючых магчымасцях у гандлі на прыкладзе драўняных паліўных пелет, якія цяпер у дэфіцыце ў шэрагу суседніх краін: «Мяне здзіўляюць наогул палякі. Дровы ў Польшчы, ды і ў Літве, ва ўсіх суседзяў дровы падаражэлі. Ну вазьміце дровы, пелеты і іншае па прымальнай цане. Упіраюцца. Ну, не хочуць браць — не трэба».
«Заўтра мы ім не зможам прадаць. Таму што мы масіравана пачалі пераходзіць самі на гэтыя дровы і пелеты. Добрая тэхналогія. Гомель (прадпрыемства ў гэтым абласным цэнтры. — Заўвага ) робіць добры кацёл: пелеты ў бункер засынаў — і аўтаматычна падаецца. Мы асвоім гэта. Нам самім патрэбны будуць гэтыя дровы і пелеты», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.




