Лукашэнка адзначыў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні супрацоўніцтва з Малайзіяй
Фота Unsplash 31 жніўня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Вярхоўнага правіцеля Малайзіі султана Ібрагіма і ўвесь малайзійскі народ з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Упэўнены, што адносіны паміж Мінскам і Куала-Лумпурам, якія абапіраюцца на агульнасць нашых падыходаў да фарміравання справядлівага светаўладкавання, прадоўжаць развівацца на прынцыпах узаемнага даверу і павагі», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з Малайзіяй як у гандлёва-эканамічнай сферы, так і ў прамысловай кааперацыі, культуры.
«Буду рады бачыць Вас у нашай краіне ў зручны для Вас час для абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковага і глабальнага парадкаў дня», — дадаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў султану Ібрагіму моцнага здароўя і шчасця, а грамадзянам Малайзіі — міру і дабрабыту.




