У свеце

Іран нанёс удары па амерыканскіх базах у Іарданіі 

Фота EPA 31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іран нанёс ракетныя ўдары па дзвюх амерыканскіх ваенных базах у Іарданіі пасля атакі ЗША на востраў Ларак у Армузскім праліве. Аб гэтым паведамляе Al Jazeera.

Іранскі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КСІР) заявіў, што ў ходзе ракетна-беспілотнай аперацыі былі атакаваны базы King Hussein і Al-Azraq. Іарданскія ваенныя інфармавалі аб перахваце васьмі ракет, якія парушылі паветраную прастору краіны. Паводле іх даных, на абедзвюх базах пацярпелых няма.

Абмен ударамі адбыўся пасля таго, як некалькі ўзрываў прагучалі на іранскім востраве Ларак у Армузскім праліве. Карэспандэнт партала Axios і 12-га канала ізраільскага тэлебачання Барак Равід расказаў, што амерыканскія ваенныя нанеслі ўдар па дзвюх ракетных устаноўках на востраве. Цэнтральнае камандаванне УС ЗША заявіла, што мэтай атакі было прадухіленне мініравання Армузскага праліва іранскімі сіламі.

Пасля ўдару Іран паведаміў аб запуску ракет у напрамку амерыканскіх суднаў у Армузскім праліве, а таксама ваенных баз ЗША ў Заходняй Азіі.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»