У свеце

ЦАХАЛ застанецца ў Ліване, Сірыі і Газе «без абмежаванняў па часе»

Фота АР 25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) захавае прысутнасць у зонах бяспекі ў Ліване, Сірыі і сектары Газа «без абмежаванняў па часе». Аб гэтым заявіў міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац, паведамляе ТАСС.

«Армія абароны Ізраіля застанецца ў зонах бяспекі ў Ліване, Сірыі і Газе без абмежаванняў па часе. Мы не пойдзем на кампраміс у дачыненні да важнейшага пытання бяспекі Ізраіля — абароны нашых салдат і абароны нашых грамадзян — і мы не выйдзем з зон бяспекі», — сказаў Кац у час цырымоніі выпуску афіцэраў баявых падраздзяленняў ЦАХАЛ.

Кіраўнік ізраільскага ваеннага ведамства таксама папярэдзіў, што ў выпадку нападзення Ірана на Ізраіль Тэль-Авіў адкажа «з усёй сілай».-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»