Дэлегацыя РФ у Абу-Дабі пастаянна інфармуе Пуціна аб працэсе перагавораў — Пяскоў
Фота РІА Навіны 11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійская дэлегацыя ў пастаянным рэжыме дакладвае прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну аб ходзе трохбаковых перагавораў РФ, ЗША і Украіны ў Абу-Дабі. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.
Паводле яго слоў, трэба дачакацца завяршэння другога дня перагавораў, тады расійская дэлегацыя раскажа аб іх выніках.
Пяскоў таксама адзначыў, што ў дэлегацыі Расіі ў Абу-Дабі не было кантактаў з прадстаўнікамі Еўропы.
11 лістапада ў сталіцы ААЭ праходзіць другі дзень трохбаковых перагавораў з удзелам дэлегацый Расіі, ЗША і Украіны. Кансультацыі паміж трыма бакамі аднавіліся 10 лістапада пасля амаль дзевяцімесячнага перапынку. Перагаворы праходзяць у закрытым рэжыме. У першы дзень яны доўжыліся 4,5 гадзіны. Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што першы дзень перагавораў быў плённым, але яшчэ шмат чаго трэба зрабіць.-0-





